The Great Art of Artillery of Casimir Simienowich. Вялікае мастацтва артылерыі

Пра кнігу: Кніга змяшчае факсімільнае выданне лонданскага экзэмпляра «Вялікага мастацтва артылерыі» – самага вядомага падручніка па артылерыйскай справе эпохі мадэрну, напісанага Казімірам Семяновічам – навукоўцам, выхадцам з
беларускіх зямель Вялікага Княства Літоўскага. Даступнасць і навуковасць тэксту, сістэматычны разгляд і эмацыянальная насычанасць, тэхніка, эстэтыка і візуалізацыя аб’екта даследавання рабілі і робяць чытанне «Вялікага мастацтва артылерыі» займальным не толькі для «вузкіх» спецыялістаў, але і для самага шырокага кола чытачоў усіх эпох. У выданні таксама прадстаўлены даследаванні генеалогіі і навуковага стылю Казіміра Семяновіча, аналітычны
разбор літаратуры па праблеме, навукова-даведачны апарат.
Для гісторыкаў, філолагаў, мовазнаўцаў і ўсіх, хто цікавіцца навуковай і культурнай спадчынай Беларусі.

Уступ. арт., навук.-давед. апарат, уклад.: П. Д. Падбярозкін, В. В. Урублеўскі ; рэдкал.: У. Р. Гусакоў (гал. рэд.) [і інш.] ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр. навук. б-ка імя Я. Коласа. – Факс. навук. выд. на аснове лондан. экз. 1729 г.

  • Аўтар
    Семяновіч Казімір
  • Фармат выдання
    210Х290
  • Колькасць старонак
    575
  • Год выдання
    2024
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Беларуская навука
  • Вага г.
    900
/public/images/books/I7BbFjWZL6wNMY4Cxiys.png
98.00 Руб
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!