Таямніцы Крэўскага замка

Пра кнігу: Амаль 700-гадовы Крэўскі замак, які знаходзіцца ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці, вядомы ў гісторыі найперш тым, што вялікі князь літоўскі Ягайла 14 жніўня 1385 года падпісаў тут пагадненне з Каралеўствам Польскім, якое назвалі Крэўскай уніяй. Гэта моцна змяніла ход еўрапейскай гісторыі. Па запрашэнні шляхты Ягайла стаў королём польскім. 70-гадовы Ягайла разам са сваёй чацвёртай жонкай 17-гадовай Соф'яй Гальшанскай стаў пачынальнікам каралеўскай дынастыі Ягелонаў-Ягайлавічаў.

3 першым на нашых землях мураваным Крэўскім замкам-кастэлем звязаны лёсы многіх гістарычных асоб. Вялікія князі літоўскія Гедымін і Альгерд будавалі Крэўскую фартэцыю.

У Княскай вежы задушылі бялікага князя літоўскага Кейстута.

3 гэтых жа лёхаў у жаночым уборы ўцёк ад сваёй смерці будучы вялікі князь літоўскі Вітаўт.

У Крэўскім замку пісаў лісты да Івана Грознага першы рускі дысідэнт князь Андрэй Курбскі.

I, як кожны старажытны замак, Крэўскі таксама ахінуты легендамі, паданнямі, небыліцамі, у ім дагэтуль жывуць прывіды, а падземныя хады ўсё яшчэ чакаюць сваіх адкрывальнікаў.

  • Аўтар
    Бутэвіч Анатоль
  • Фармат выдання
    210х248
  • Колькасць старонак
    176
  • Год выдання
    2015
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Выдавецкі дом Звязда
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    310
/public/images/books/dClMqopuAN0FGEOzHnhj.png
26.00 Руб
Няма ў наяўнасці
Гэтую кнігу больш нельга купіць або замовіць

Іншыя кнігі аўтара

Нядаўна прагледжаныя

Пісьменніцкія вандроўкі
47.00 Руб
Рублеўская Людміла 2025
Ладдзя роспачы
30.50 Руб
Караткевіч Уладзімір 2024
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!