Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных
Пра кнігу: "Да нядаўняга часу айчынны чытач быў знаёмы адно з расейскімі перакладамі такіх твораў, як "Я абслугоўваў ангельскага караля" і "Занадта шумная самота". Пераклад "Танцавальных гадзінаў для старэйшых і спрактыкаваных", зроблены Янам Максімюком, чыталі толькі нешматлікія чытачы часопіса "Правінцыя". А твор таго варты! Напэўна, ва ўсіх, хто больш-менш цікавіцца літаратурай, ужо склаліся свае ўзаемадносіны з творамі Грабала… Напрыклад, для мяне актуальнае вызначэньне Грабала, як Кафкі і Гашака ў адным фляконе. І я заўсёды адчуваю нязгоду, калі чую ці чытаю пра Грабала як выключна пра гумарыста. Гумар гэты настолькі спэцыфічны, – як і ва ўсіх прадстаўнікоў "праскіх іронікаў," – што было б добра наогул гэтае слова выключыць, ці, прынамсі, не выкарыстоўваць у выпадках, калі фармат не дазваляе даваць разгорнутыя тлумачэньні" (Ганна Кісьліцына).
Пераклад з чэскай Яна Максымюка
-
Аўтар
Грабал Багуміл -
Фармат выдання
110Х180 -
Колькасць старонак
120 -
Год выдання
2007 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
VivaFutura -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
130
