Тацяна Сапач. Раннія вершы. Факсімільнае выданне
Пра кнігу: Рукапіс, знойдзены ў бацькоўскай хаце.
"Паэтка Таццяна Сапач (26.8.1962 - 27.12.2010) за сваё жыццё пабачыла два зборнікі ўласных вершаў: асноўны "Восень" (1991) і беларуска-англійскі "Няхай не пакіне нас восень" (2008). З аднаго боку, лічылася, што ўсе вершы Тацяны надрукаваныя. З іншага - было незразумела, адкуль у вясковай дзяўчыны з мястэчка Маркава, якая пасля школы паступае на журналістыку ў БДУ, такая дасканаласць верша, такая музыка слова - адразу, "без разгону".
Таямніца адкрылася, калі ў хаце Таніных бацькоў адшукаўся рукапісны дзённік Ранніх вершаў - ад зусім юных, школьных і традыцыйных да тых, у якіх пазнаецца ўжо аўтарка "Восені"... (Сяргей Дубавец).
Раннія вершыТацяны Сапач даюць ўяўленне пра самы пачатак творчасці аўтаркі "Восені", вершы якой завяршаюць сабой залатое ХХ стагоддзе беларускай паэзіі.
Факсімільнае выданне.
Выданне падрыхтавалі Сяргей Дубавец і Віктар Корзун
-
Аўтар
Сапач Тацяна -
Фармат выдання
130Х185 -
Год выдання
2014 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
180