Сымон музыка. Без цэнзуры

Пра кнігу: Сто гадоў таму Якуб Колас выдаў першы варыянт сваёй паэмы "Сымон-музыка". А пісаць пачаў яшчэ раней - у 1911 годзе. Паэма прабівала сабе шлях ва ўмовах царскага самадзяржаўя, а пасля і савецкай цэнзуры. Малодшы сын Якуба Коласа Міхаць Міцкевіч усё жыццё трымаў ў памяці непадцэнзурную версію твора, якая і стала асновай гэтай кнігі.
У супрацы з сям'ёй Коласа гісторык і літаратуразнаўца Анатоль Трафімчык звёў дзве рэдакцыі паэмы ў адзін твор. Першую рэдакцыю давялося збіраць па выданнях розных гадоў, рукапісах класіка, газетных публікацыях. Інтэрактыўны спосаб падачы тэксту дазволіць кожнаму з вас адчуць сябе літаратуразнаўцам, які вывучае пакручасты шлях тэксту. Вы - першыя чытачы, якія трымаюць у руках такога "Сымона Музыку", якім яго напісаў Якуб Колас.
У аснове новага выдання паэмы Якуба Коласа "Сымон Музыка" ляжыць першая рэдакцыя твора. Яна дапоўнена дапісанымі ў 1924 - 1925 гг. радкамі. Прынцыповыя выпраўленні месцаў першай рэдакцыі падаюцца побач. Чытач мае магчымасць убачыць, як дапрацоўвалася паэма. Галоўнымі чыннікамі тут былі эстэтыка і цэнзура. Дадатковы цымус надаецца захаваннем асаблівасцей Коласавай арфаграфіі. У такім выглядзе першая рэдакцыя "Сымона Музыкі" цалкам не публікавалася ніколі.
Выданне адпрўляецца ў шлях з дабраслаўлення малодшага сына класіка Міхася Міцкевіча.

  • Аўтар
    Якуб Колас
  • Фармат выдання
    220Х235
  • Колькасць старонак
    288
  • Год выдання
    2018
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    Медыял
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    600
/public/images/books/DEdnQbBhxHmuRL7v1ql0.jpg
35.00 Руб
Няма ў наяўнасці
Гэтую кнігу больш нельга купіць або замовіць

Іншыя кнігі аўтара

Новая зямля
18.00 Руб
Якуб Колас 2019
Школьная бібліятэка класікі. Творы для дадатковага чытання ў VI класе
35.00 Руб
Хадасевіч-Лісавая Кацярына Быкава С. А. Аўласенка Генадзь Янка Маўр Якуб Колас Вітка Васiль Іван Пташнікаў 2023
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!