Сяргей Селіханаў. Няскораны чалавек

Пра кнігу: У 2017 годзе споўнілася 100 гадоў народнаму мастаку Беларусі Сяргею Іванавічу Селіханаву, аднаму з найбольш яскравых айчынных скульптараў савецкага часу. Яго работы нароўні з творамі Заіра Азгура, Андрэя Бембеля і Аляксея Глебава характарызуюць цэлую мастацкую эпоху краіны — ХХ стагоддзе. Гэта час вялікіх перамен і здзяйсненняў, вялікіх трагедый і перамог, час стварэння грандыёзных скульптурных ансамбляў і эпічных манументаў. Сяргей Селіханаў у роўнай меры аддаў даніну партрэтнай творчасці і манументальным мастацкім кампазіцыям, стварэнню мемарыяльных рэльефаў і графічнаму мастацтву, працаваў з рознымі матэрыяламі, увасабляючы драматычныя і гераічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны і герояў сучаснасці ў гліне, гіпсе, граніце, мармуры. Ствараў скульптуры, якія нясуць на сабе адбітак цяжкай, драматычнай і супярэчлівай гісторыі краіны.



Складальнік Селіханаў Канстанцін Уладзіміравіч
Аўтары тэксту: Наталля Шаранговіч, Барыс Крэпак, Леанід Левін, Канстанцін Селіханаў
У выданні выкарыстаны фота з Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва,
Мемарыяльнага музея-майстэрні З. І. Азгура і архіва К. У. Селіханава

  • Аўтар
    Селіханаў Канстанцін
  • Фармат выдання
    245Х290
  • Колькасць старонак
    99
  • Год выдання
    2021
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Беларусь
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    500
/public/images/books/EyCJDA0IYjizTF597H1g.jpg
33.00 Руб
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!