Сяргей Грахоўскi: вядомы i невядомы

Пра кнігу: Хто калі ведаў, дзе край нягод, а дзе пачынаецца сапраўднае шчасце. Напэўна, толькі той, хто прайшоў праз самае пекла, разумее кошт чалавечага жыцця. Яскравы прыклад — Сяргей Грахоўскі. На жаль, пісьменніка ўжо няма з намі, але творы захоўваюць яго філасофскі, адметны погляд на свет. Вядома, што не ўсё і не заўсёды можна было казаць уголас. І нават паперы не ўсё можна было даверыць. Але да 100-гадовага юбілею пісьменніка выйшла кніга “Сяргей Грахоўскі: вядомы і невядомы”, у якой паэзія і эсэістыка аўтара пададзены без купюр. У першай частцы прадстаўлена дзевяць эсэістычных твораў, кожны з іх мае свайго героя — асобу, чыё імя вартае памяці і ўшанавання. Гэта не проста сяброўскія ўспаміны, але і адлюстраванне вельмі складанага, акрутнага, крывавага часу. Знакамітыя “чорныя варанкі”, турмы, допыты, ГУЛАГ, лесапавал — гэта тое, што ўжо знаёма нам з твораў Аляксандра Салжаніцына. Але тут беларускія рэаліі і беларуская інтэлігенцыя. Пакаленню канца ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя асабліва цяжка ўявіць, як па загадзе аднаго ўпаўнаважанага знішчаецца жыццё і дабрабыт мноства людзей. Другую частку складаюць успаміны сяброў і дачкі паэта — людзей, якія ведалі яго ўзлёты і падзенні, бачылі, як нават сам з сабою чалавек змагаецца за сваё шчасце. Тым і каштоўныя гэтыя згадкі. Іх мэта паказаць, якім паэт быў у прыватным жыцці, распавесці тое, што сам ён не паспеў. Вядома, найбольш яскравыя, падрабязныя ўспаміны дачкі — самага блізкага чалавека.

  • Аўтар
    Грахоўская Таццяна
  • Фармат выдання
    170Х240
  • Колькасць старонак
    248
  • Год выдання
    2013
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Выдавецкі дом Звязда
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    250
/public/images/books/pBCu3jvE9I60M2TZhqDU.jpg
15.00 Руб
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!