Спеў пра Майго Сіда

Пра кнігу: Класічны твор іспанскага гераічнага эпасу пад назвай «Спеў пра Майго Сіда» быў складзены невядомым аўтарам у ХІІ стагоддзі, але дайшоў да нас у пашкоджаным спісе з 1307 г. Галоўны яго герой – рэальная гістарычная асоба, Радрыга (Руй) Дыяс, адважны ваяр і мудры правадыр, які атрымаў ад сваіх праціўнікаў, мусульман-маўраў, мянушку Мой Сід («гаспадар»).
Першы пераклад твора на беларускую мову, зроблены з мовы арыгінала, ствараўся аўтарам перакладу «Калевалы» Якубам Лапаткам (1944–2024), але не быў ім завершаны. Рэшту твора пераклаў Лявон Баршчэўскі, які адрэдагаваў увесь тэкст і падрыхтаваў неабходныя дадаткі да яго.
Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца класічнай літаратурай.

Пераклад са стараіспанскай Я. Лапаткі; Л. Баршчэўскага

  • Фармат выдання
    145Х200
  • Колькасць старонак
    200
  • Год выдання
    2025
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    Выдавец Р. М. Цымбераў
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    300
/public/images/books/h1kmK3O2ynAYurpIBbfd.jpg
35.00 Руб
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!