Сонца

Пра кнігу: "Яўгенія Пфляўмбаўм... Гэта імя стала, з аднаго боку, сімвалам самаадмаўлення, з другога - сімвалам вернасці пакліканню, якое ўрэшце перамагло ўсе жыццёвыя нягоды. Яе паэзія пасля працяглага перапынку зноў стала аб'ектам увагі літаратурнай грамадскасці з канца 80-х гг. мінулага стагоддзя. Спачатку з'явіліся газетныя і часопісныя публікацыі, пасля, у выніку вяртання да актыўнай творчай дзейнасці, выйшлі дзве кнігі - "Сувой жыцця" (1989) і "На захадзе сонца" (1992) з вершамі, напісанымі ў 1930-1980-х гг. Але ў далёкіх 1920-1930-х гг. засталіся адметныя сваімі эстэтычнымі якасцямі творы, апублікаваныя ў беларускай перыёдыцы, якія раскрываюць паэтэсу з іншага боку. Сёння найлепшае з напісанага Я. Пфляўмбаўм упершыню паяднана ў адной кнізе, каб даць магчымасць чытачу ўбачыць цалкам творчы шлях выдатнай паэткі.
Часта творчасць Яўгеніі Пфляўбаўм разглядаецца ў кантэксце яе жыццёвага лёсу. З аднаго боку, гэта мае сэнс, а з другога... Ці робяцца творы паэта больш каштоўнымі з мастацкага пункту гледжання ў звязку з біяграфіяй аўтара? Пытанне, адказы на якое могуць быць супрацьлеглымі. Але нам хацелася ўсё ж такі паставіць на першае месца менавіта творчасць."
Аксана Данільчык, кандыдатка філалагічных навук.

  • Аўтар
    Пфляўмбаўм Яўгенія
  • Фармат выдання
    155Х205
  • Колькасць старонак
    344
  • Год выдання
    2023
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Пфляўмбаўм
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    550
/public/images/books/EylO3ceVBTuXh1r8nx97.jpg
29.50 Руб
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!