Смак беларускай гісторыі
Пра кнігу: У кнізе «Смак беларускай гісторыі» старадаўнія стравы адаптаваны пад сучасныя прадукты і тэхналагічныя прыёмы так, каб вы маглі лёгка паўтарыць гэта на сваёй кухні. Кожная страва суправаджаецца цікавай гісторыяй паходжання, рэкамендацыямі па падрыхтоўцы і, галоўнае, указаннямі, якія змены былі ўнесены ў зыходны варыянт.
Кніга змяшчае два раздзелы: «Гістарычнае беларускае меню XVIII–XIX стст. у сучаснай адаптацыі» і «Гістарычныя беларускія дэсерты XVIII–XIX стст. у сучаснай адаптацыі». Дэсертам надаецца вялікая ўвага, каб развеяць міф аб тым, што ў беларусаў не было салодкага. Гэта не так. Разнастайнасць шматлікай выпечкі, печыва, пірагоў, тартоў, марожанага і дэсертных салодкіх супоў уражвае. У кнігу ўвайшлі лепшыя рэцэпты і смакавыя спалучэнні, каб самы пераборлівы гурман знайшоў свой дэсерт.
Перад гатаваннем рэкамендуем азнаёміцца з гісторыяй кожнай стравы. Для гістарычнай кухні гэта вельмі важна, бо большасць рэцэптаў, што змешчаны ў кнізе, будуць для вас адкрыццём. Жадаем вам кулінарных поспехаў, і хай кожная страва створыць для вас святочны настрой і прынясе задавальненне. Паспрабуйце гісторыю на смак!
Беларуская, англійская, руская мовы.
-
Аўтар
Мікульчык Алена -
Фармат выдання
245Х290 -
Колькасць старонак
141 -
Год выдання
2022 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Беларусь -
Вага г.
880