Слоўнік мовы Нашай Нівы. Том 3. Н - Р
Пра кнігу: «Слоўнік мовы “Нашай Нівы”» (у 5 тамах) заснаваны на лексічным матэрыяле, крыніцай якога паслужыла першая масавая газета “Наша Ніва” — унікальны пісьмовы помнік нацыянальнага адраджэння пачатку ХХ стагоддзя. У першых чатырох тамах сабраныя агульная лексіка і фразеалогія ў іх поўным аб’ёме. Пададзены ўсе варыянты слова, значэнне яго шырока ілюструецца. Пяты том змяшчае ўвесь набор уласных імёнаў, прозвішчаў, псеўданімаў, назваў населеных пунктаў ды іншых геаграфічных аб’ектаў і выконвае адначасова функцыю паказальніка да факсімільнага выдання “Нашай Нівы”. Лексічны матэрыял у слоўніку пададзены ў дзвюх графічных сістэмах — кірыліцы і лацінцы. Для лінгвістаў, гісторыкаў мовы, этнографаў, краязнаўцаў, студэнтаў-філолагаў і ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі фармавання сучаснай беларускай мовы.
-
Фармат выдання
175Х245 -
Колькасць старонак
614 -
Год выдання
2015 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Тэхналогія -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
1170
