Скарб Вялікага Княства Літоўскага падчас Дваццацігадовай вайны (1648 - 1667 гг.). Апошні асобнік!
Пра кнігу: У гэтай працы аўтар імкнецца паказаць рэальнае функцыянаванне скарбу Вялікага Княства Літоўскага падчас вядзення гэтай дзяржавай ваенных дзеянняў у 1648—1667 гг.: фармаванне бюджэту, яго асаблівасці, тыпы падаткаў, паступленні сродкаў, іх штогадовую дынаміку і суадносіны з сапраўднымі патрэбамі, удзел палітычнага грамадства і ўсіх жыхароў краіны ў вырашэнні задач па ахове і абароне дзяржавы, а асабліва па вызваленні краіны ад непрыяцеля. Шмат увагі прысвячаецца рашэнням павятовых соймікаў ВКЛ па падатках, добраахвотнай падтрымцы скарбу з боку паветаў, а таксама пастановам Гарадзенскай канвакацыі, дзейнасці прадстаўнікоў ВКЛ на соймах пры падрыхтоўцы канстытуцый ВКЛ, асабліва на сесіях, якія адбываліся ў Літве, іх сувязі са зборам сродкаў у скарб і фармаваннем дзяржаўнага бюджэту. Робіцца спроба раскрыць асабістыя намаганні ўраднікаў ВКЛ і іншых грамадзян па абароне і вызваленні дзяржавы ад акупантаў.
Пераклад зроблены паводле выдання: Tyla, Antanas. Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės iždas per dvidešimtmetį karą (1648—1667). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos centras, 2010. — 399 p. : iliustr., žml.
-
Аўтар
Ціла Антанас -
Фармат выдання
145Х210 -
Колькасць старонак
380 -
Год выдання
2015 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Інбелкульт -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
500