Шляхамі вікінгаў у Беларусі
Пра кнігу: Кніга распавядае пра адзін з самых цікавых і дагэтуль малавядомых перыядаў у гісторыі Беларусі - эпоху вікінгаў, калі ў апошніх стагоддзях 1-га - пачатку 2-га тысячагоддзя нашай эры выхадцы са Скандынавіі адыгрывалі выключную ролю ў жыцці не толькі Паўночнай, Заходняй і Усходняй Еўропы, але і такіх аддаленых рэгіёнаў, як Сярэдняя Азія і нават Паўночная Амерыка. Дзейнасць вікінгаў ператваралася ў легенду яшчэ пры іх жыцці і засталася такой да нашых дзён. Жыццё вікінгаў - гэта бясконцая вандроўка па небяспечных марскіх і рачных шляхах. Адзін з іх - знакаміты шлях «з варагаў у грэкі», якi прайшоў праз беларускія землі і зрабіў гісторыю нашай краіны неад’емнай часткай захапляльнай легенды аб вікінгах. Выданне прызначана для навучэнцаў сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, але можа быць карысным для ўсіх чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй Беларусі.
Серия «Беларуская дзіцячая энцыклапедыя»
-
Аўтар
Плавінскі Мікалай -
Фармат выдання
200Х270 -
Колькасць старонак
72 -
Год выдання
2019 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
300