Шчыгол-флейтыст. Вершы. Серыя "Жывая класіка дзецям"
Пра кнігу: Першы зборнік вершаў Васіля Віткі выйшаў у Маскве ў 1944 годзе. Называўся ён «Гартаванне». Затым былі кнігі паэзіі «Поўдзень», «Вернасць», «Ружа і штык», «Паверка», «Беларуская калыханка», «Праводзіны лета» і іншыя. Ну і, вядома ж, шматлікія кнігі для дзяцей: «Вавёрчына гора», «Буслінае лета», «Дударык», «Азбука Васі Вясёлкіна», «Хто памагае сонцу», «Мы будуем метро», «Мінскія балады», «Казкі і краскі»…
У 1972 годзе за кнігі «Беларуская калыханка», «Казкі» і «Чытанка-маляванка» Васілю Вітку была прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР. А яшчэ паэт быў узнагароджаны Міжнародным ганаровым дыпломам імя Андэрсена і занесены ў спіс вялікага дацкага казачніка – спіс, які ўключае лепшых казачнікаў усіх краін і народаў. І ўсё ж, несумненна, самай вялікай узнагародай для яго была любоў і захапленне яго творчасцю юных чытачоў, якія яго лічылі «сваім» – чалавекам, якому верыш, якому давяраеш, з якім цікава і весела.
-
Аўтар
Вітка Васіль -
Фармат выдання
110Х165 -
Колькасць старонак
24 -
Год выдання
2021 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Мастацкая літаратура -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
150