Шчанячыя гады
Пра кнігу: Успаміны польскага пісьменніка Мельхіёра Ваньковіча (1892–1974) дагэтуль не перакладаліся на беларускую мову, хоць найперш яны цікавыя менавіта беларускаму чытачу. Аўтар — нашчадак заможнага шляхоцкага роду, нарадзіўся ў маёнтку Калюжычы (цяпер Бярэзінскі раён). З ягоных “Шчанячых гадоў” паўстае Беларусь на зломе гістарычных эпох — ад паўстання 1863 года да савецка-польскай вайны 1920 года. Кніга чытаецца захапляльна: тут ёсць і жывы гумар, і глыбінныя светапоглядныя рэчы. Успаміны выйшлі ў 1934 годзе у іх адлюстраванае мысленне чалавека аддаленай эпохі, там ёсць з чым не пагадзіцца. Але літаратурная і гістарычная вартасць бясспрэчныя: кнігай Ваньковіча калісьці натхняўся Уладзімір Караткевіч. Так што задоўга да перакладу “Шчанячыя гады” сталі з’явай беларускай літаратуры.
Пераклад з польскай Язэпа Янушкевіча.
-
Аўтар
Ваньковіч Мельхіёр -
Фармат выдання
130х200 -
Колькасць старонак
143 -
Год выдання
2024 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Тэхналогія -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
390