Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917-1929 гг.

Пра кнігу: Першае спецыяльнае даследаванне радыкальных змен у сямейна-шлюбных адносінах і сэксуальным жыцці беларускага грамадства пасля бальшавіцкага перавароту 1917 г. Стаўленне камуністаў да інтымных узаемных стасункаў жанчыны і мужчыны на працягу існавання Савецкай Беларусі вагалася ад усёдазволенасці да іх поўнага адмаўлення. Першае дзесяцігоддзе пад савецкай уладай характарызавалася неверагоднай нават па сённяшніх мерках свабодай нораваў і маралі. «Сэксуальная рэвалюцыя» (менавіта такі тэрмін выкарыстоўваецца ў навуцы) прывяла да дэзарганізацыі традыцыйнага сямейна-шлюбнага ладу і нарматыўнай няпэўнасці, паслаблення інстытуту шлюбу і заснаванай на ім сэксуальнай маральнасці, рэзкага павелічэння колькасці абортаў, росту прастытуцыі і венерычных захворванняў. З іншага боку, рэвалюцыйныя трансфармацыі 1920-х гг. упершыню паставілі сэксуальнасць у грамадскі дыскурс, назаўсёды пазбавілі інтымную сферу таямнічасці і сакральнасці, кардынальна змянілі ментальнасць беларусаў на карысць "савецкага чалавека".
ЗМЕСТ:
Раздзел I. СПАЧАТКУ БЫЛО СЛОВА

Класікі кідаюць выклік
Тэарэтычныя пошукі ў Савецкай Беларусі
За справу бяруцца юрысты

Раздзел II. «НОВЫ БЫТ»: ПАМІЖ ІДЭЯЙ І ЎВАСАБЛЕННЕМ

Канструяванне «новага быту»
Рух за стварэнне камун
Сэксуальныя эксперыменты

Раздзел III. МОЛАДЗЬ У АВАНГАРДЗЕ

Кахаць па-камсамольску
Эрас і адукацыя
«Новая мараль» у мастацкім увасабленні

Раздзел IV. ЖАНЧЫНА Ў ВІХУРЫ СЭКСУАЛЬНАЙ РЭВАЛЮЦЫІ

Галоўны штаб рэвалюцыі
Жыццё без сям’і
Беларуская валькірыя рэвалюцыі

Раздзел V. СЭКСУАЛЬНЫЯ ДЭВІЯЦЫІ

Каханне на продаж
Барацьба з прастытуцыяй
Іншыя дэвіянтныя паводзіны

  • Аўтар
    Аляксандр Гужалоўскі
  • Фармат выдання
    145Х200
  • Колькасць старонак
    258
  • Год выдання
    2017
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    Выдавец ІП А. М. Янушкевіч
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    250
/public/images/books/aAJBD2bwVC3vLMifrZ6l.jpg
21.00 Руб
Няма ў наяўнасці
Гэтую кнігу больш нельга купіць або замовіць

Іншыя кнігі аўтара

Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!