Сараеўскае Мальбара (драпіны на вокладцы)

Пра кнігу: "Гэтыя апавяданьні я пісаў у безвыходнай сытуацыі для маёй краіны, у часе, калі Сараева было пад аблогай. Гэта была безвыходная сытуацыя і для мяне асабіста. Здавалася, што больш не існуе сьвет, у якім я мог бы жыць. Апавяданьні я пісаў, каб для сябе самога захаваць памяць пра тое, што мой сьвет наагул некалі існаваў. Гэта вельмі дзіўны матыў для пісаньня. Але, напэўна, найлепшы. У жывога чалавека можна забраць усё, апроч права расказваць пра сябе і свой сьвет. У гэтых апавяданьнях зноў існуе тое, чаго ў сапраўднасьці больш няма. А калі існуе ў апавяданьнях, дык, можа, аднойчы зноў узьнікне і ў сапраўднасьці."

Міленка Ергавіч, спецыяльна для беларускага выдання, красавік 2021 года


Паводле самога аўтара, «Сараеўскае Мальбара» — «гэта апавяданні пра каханне, жыццё і страх у абложаным горадзе», Сараеве падчас вайны 1992–1995 гадоў. Гэта кніга пра штодзённае існаванне звычайных людзей у незвычайных абставінах, пра смерць і боль, пра чалавечнасць і надзею. Беларуская мова — дзевятнаццатая, на якую перакладзена першая празаічная кніга Міленкі Ергавіча, што зрабіла яго вядомым на ўвесь свет.

Пераклад Сяргей Шупа

  • Аўтар
    Ергавіч Міленка
  • Фармат выдання
    120Х185
  • Колькасць старонак
    208
  • Год выдання
    2021
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Выдавец ІП А. М. Янушкевіч
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    230
/public/images/books/BUMjGmh0Nfv8qXYKetJH.jpg
22.00 Руб
Няма ў наяўнасці
Гэтую кнігу больш нельга купіць або замовіць

Іншыя кнігі аўтара

Нядаўна прагледжаныя

Yesteday. Апавяданні
28.50 Руб
Мудроў Вінцэсь 2024
Наш Дом. Аповесці, апавяданні
30.00 Руб
Латышкевіч Маргарыта 2018
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!