Самы багаты чалавек у Вавілоне
Пра кнігу: Сусветны бестселер пра грошы, які амаль сто гадоў займае верхнія радкі ў спісах найлепшых кніг пра кіраванне фінансамі
Аўтар раскрывае базавыя, пазачасавыя прынцыпы стварэння багацця і дае практычныя парады, якія будуць карысныя для кожнага. Гэтыя прынцыпы не змяніліся з часоў Вавілона:
* Пачніце ашчаджаць — напаўняць кашалёк.
* Кантралюйце выдаткі.
* Памнажайце сваё багацце.
* Пралічвайце рызыкі.
* Укладвайце ашчаджэнні ў пакупку жытла, а не ў арэнду.
* Паклапаціцеся пра свой прыбытак у старасці.
* Вучыцеся новаму, пашырайце свае магчымасці зарабляць.
Пра аўтара
Джордж Сэмюэл Клэйсан нарадзіўся 7 лістапада 1874 года ў Луізіяне (ЗША). У 1923 годзе ён выдаў першую серыю сваіх знакамітых брашур на тэму ашчаднасці і фінансавага поспеху. Гэтыя кніжкі пашыраліся банкамі і страхавымі кампаніямі і атрымалі прызнанне мільёнаў людзей. Найбольшую вядомасць набыла прыпавесць «Самы багаты чалавек у Вавілоне» — класіка, якая натхняе сучаснікаў.
-
Аўтар
Джордж Сэмюэл Клэйсан -
Фармат выдання
130х200 -
Колькасць старонак
208 -
Год выдання
2024 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Папуры -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
190