Сем янотаў
6.00 Руб
2020
Пра кнігу: Трэці выпуск “Дзённікаў і запісаў. 1979—1982” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна змяшчае тэксты аб працяглых паездках паэта на Кубу, у Балгарыю, Італію, Чэхаславакію, у многія рэспублікі Савецкага Саюза, а таксама па Беларусі.
Запісы рабочых штодзённікаў і нататнікаў малююць вобраз нястомнага працаўніка, бясконца закаханага ў роднае слова паэта, шчырага сябра і ўважлівага да любых праяў жыцця назіральніка.
Кнігу дапаўняюць сяброўскія эпіграмы, віншаванні і, канечне ж, вершы, якія не ўваходзілі ў зборнікі паэта ці наогул не друкаваліся.
Укладанне, прадмова Наталлі Давыдзенкі.