Рома едзе. Кніга 1
Пра кнігу: «Рома едзе» – гэта гісторыя пра тое, як авантурная ідэя аднаго чалавека спачатку стала адмысловым праектам, а потым ператварылася ў кнігу, якая цяпер жыве па сваіх законах. Ад пачатку нататкі Ромы былі не проста апісаннем прыгодаў на нашай lonely planet, але хутчэй – бясконцым тэстам на давер гэтаму свету і самому сабе. Разам з Раманам мы ставілі эксперымент над сваёй ментальнасцю, разам задавалі сабе самыя важныя і простыя пытанні, на якія ў звычайным рытме жыцця не стае часу. Так падарожжа вакол свету стала гісторыяй сталення аднаго чалавека і праз сваю шчырасць адгукнулася рэхам у кожным з нас.
У гэтым томе сабраныя гісторыі пра прыгоды ў дзвюх Амерыках: ад Аляскі да Аргенціны праз Лас-Анджэлес, Канаду, Нью-Ёрк, Мексіку, Цянтральную і Паўднёвую Амерыку і вяртанне ў Беларусь. Рома дойдзе да самага сацыяльнага дна, пройдзе выпрабаванне жывёльным светам людзей і не раз апынецца на мяжы даверу гэтаму свету».
34mag.net.
-
Аўтар
Свечнікаў Рома -
Фармат выдання
100x150 -
Колькасць старонак
272 -
Год выдання
2014 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Логвінаў -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
200