Родныя дзеці. Сказ пра лысую гару
Пра кнігу: Цікавым і годным працягам традыцый колісь ананімных паэм ХІХ стагоддзя “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе” стаў у беларускай лiтаратуры бурлескна-сатырычны “Сказ пра Лысую гару”. Тры дзесяцігоддзі твор распаўсюджваўся падпольна, а потым друкаваўся шматтысячнымі тыражамі пад псеўданімам Францішак Вядзьмак-Лысагорскі. У 2003 годзе ў аўтарстве фенаменальна папулярнай і камерцыйна паспяховай паэмы прызнаўся народны паэт Беларусі, трыбун і публіцыст, песеннік і фалькларыст, грамадскі дзеяч і вучоны Ніл Гілевіч. Яго пяру належыць і першы беларускамоўны раман у вершах “Родныя дзеці”. Асноўная сюжэтная лінія твора знітаваная з лёсам музыкі і кампазітара Сцяпана Вячоркі, які праз шмат гадоў сустракае ў роднай вёсцы свае былое каханне — Альжбету Кудзёлку, а таксама яе дачку Мар’яну.
-
Аўтар
Ніл Гілевіч -
Фармат выдання
115Х180 -
Колькасць старонак
272 -
Год выдання
2016 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Папуры -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
130
