Рэгіён Балтыйскага мора. Культура, палітыка, грамадства

Пра кнігу: Паводле пашыранага вызначэння абрысаў рэгіёна Балтыйскага мора, у яго ўваходзяць не толькі ўзбярэжныя дзяржавы, але і тэрыторыі вадазбору Балтыкі. Такі падыход дазваляе аднесці да рэгіёна значную частку нашай краіны. У Балтыйскае мора нясуць свае воды Заходняя Дзвіна, Нёман, Заходні Буг, іншыя беларускія рэкі. Паветраныя масы Балтыкі робяць істотны ўплыў на фарміраванне кліматычных умоў беларускіх зямель. Такім чынам, Балтыйскае мора ў значнай ступені залежыць ад экалагічнай сітуацыі ў Беларусі. Беларусь жа, у сваю чаргу, адчувае на сабе "подых" бліжэйшага да сваёй тэрыторыі мора.
Разам з геаграфічнымі крытэрыямі існуюць пераканаўчыя гістарычныя доказы "балтыйскасці" Беларусі. Жыхары беларускіх зямель з'яўляліся актыўнымі і пасіўнымі ўдзельнікамі многіх гістарычных падзей, якія адбываліся ў рэгіёне Балтыкі, як ваенных канфліктаў, так і мірных здзяйсненняў народаў.
У кнізе разглядаюцца наступныя пытанні: 1. Як вывучаць рэгіён; 2. Гісторыя рэгіёна; 3. Культура рэгіёна; 4. Мовы і шматмоўныя грамадствы; 5. Культуры большасці і меншасці; 6. Мір і бяспека.
Выданне забяспечана каляровымі картамі.

Кніга была ў карыстанні.
У наяўнасці 1 асобнік.

Скарочаны пераклад англійскага выдання з уключэннем артыкулаў беларускіх аўтараў.
Каардынатар праекта: Праграма Балтыйскага універсітэта, Універсітэт Упсалы, Швецыя.

  • Фармат выдання
    175Х245
  • Колькасць старонак
    367
  • Год выдання
    2004
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    Балтыйскі універсітэт
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    680
/public/images/books/0UYp9NqZSQRxekfHnWA8.jpg
9.00 Руб
Няма ў наяўнасці
Гэтую кнігу больш нельга купіць або замовіць

Нядаўна прагледжаныя

Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!