Разгаданыя сны

Пра кнігу: Траціну жыцця чалавек пражывае ў восні. Большасць з нас бачыць дзіўныя сны. Згубна ігнараваць прастору сімвалаў, вобразаў, знакаў, якія настойліва пасылае падсвядомасць. Аднак новая кніга аўтаркі не абмяжоўваецца мастацкай трактоўкай відзежаў з падсвядомасці, чытач сустрэне цалкам рэалістычныя, non-fiction, апавяданні, псіхалагічныя
развязкі жыццёвых крыжаванак лірычных герояў, замалёўкі правінцыі, дзіцячыя ўражанні далёкага маленства. Асобнае месца ў кнізе займае апавяданне, прысвечанае драматычным пачуццям глыбока немаладых
герояў, у стасункі якіх закрадаюцца немінучыя наступствы старасці: адчай, бяссілле, хваробы, нечаканае неразуменне сваіх учынкаў і сыход...
Апавяданне вядзецца напачатку ў жартоўна-іранічным ключы, паступова пераходзячы ў драму. Героі сустрэліся з інтэлектуальнай зацікаўленасці адно адным, але высветлілася - іх яднае лінгвістычная прастора мовы дзяцінства. Родныя словы, знаёмыя песні, прымаўкі, прыпеўкі і показкі стварылі ілюзію вяртання ў юнацтва. Асаблівую каштоўнасць займеў гэты моўны атракцыён з прычыны страчанай (скрадзенай) у маладосці магчымасці спазнаваць пачуцці на роднай мове.

Дадатак да аўтарскай прозы — пераклад мініяцюр Франца Кафкі, які свае творы выбудоўваў па законах снапрывідаў - улюбёны прыём аўтаркі.

  • Аўтар
    Людміла Андзілеўка
  • Фармат выдання
    130х200
  • Колькасць старонак
    180
  • Год выдання
    2026
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    Сувиг
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    230
/public/images/books/KyNk2V6mtXnpaslf0HhD.jpg
35.00 Руб

Іншыя кнігі аўтара

Эфект Плацэба
15.00 Руб
Людміла Андзілеўка 2022
Няхай выбачае юнацтва
15.00 Руб
Людміла Андзілеўка 2020
Паляванне на музу
12.00 Руб
Людміла Андзілеўка 2015
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!