Расійска-беларускі слоўнік

Пра кнігу: Гэтая кніга ўяўляе зь сябе перавыданьне найлепшага і найпаўнейшага расійска-беларускага слоўніка міжваеннага часу, першае выданьне якога зьявілася ў 1928 годзе. Слоўнік уключае больш за 60 тысяч слоў і быў створаны паводле выбаркі лексікі са “Словаря белорусского на речия” I. Насовіча, “Смоленского областного словаря” У. Дабравольскага, “Беларуска-польска-рускага слоўніка” Я. Ціхінскага, “Віцебскага краёвага слоўніка”, “Практычнага вайсковага слоўніка”, рукапісных слоўнікаў П. Шпілеўскага i С. Мядзьведзкага, а таксама з выбраных літаратурных твораў і народнай мовы. Аўтары імкнуліся ўхіляцца ад штучных наватвораў, перавагу аддавалі словам, якія існуюць у народнай і літаратурнай мове.
Друкуецца паводле: Расійска-беларускі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1928.
Выданьне трэцяе, папраўленае. Рэдактура Валер Булгакаў, прадмова Сяргея Запрудскага.

  • Аўтар
    Сьцяпан Некрашэвіч,Мікола Байкоў
  • Фармат выдання
    170Х240
  • Колькасць старонак
    704
  • Год выдання
    2014
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Інбелкульт
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    855
/public/images/books/syVbRi1aF4Im0HADcezn.png
14.00 Руб
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!