Расамаха: вершы

Пра кнігу: У дэбютны зборнік паэзіі Алесі Башарымавай увайшлі выбраныя вершы за 2004-2018 гады.
Аўтарка нарадзілася ў Магілёве ў 1987 годзе. Раней яе творы публікаваліся ў газеце “Раніца” і зборніках фіналістаў конкурсаў маладых літаратараў “Групавы партрэт з бабай Броняй”, “Святая праўда” і “Птушкі лёгкіх паводзінаў”.

Вершы са зборніка “Расамаха”:
*
вецер стошыў старанна зямлю да зямлі
прыціскаючы шчыльна закопваў яры
дзе аднойчы паўсталі пасля паляглі
у стамленні ад войнаў сваіх ваяры
вецер мёш валасы з дзьмухаўцовых галоў
засыпаючы памяць тутэйшую ростам
бо крычэла на небе і ў нетрах гуло
і зямлі не было чым суцешыць свой роздум
==

*
калі нараджаецца новы слон
ён хавае маму сваю над сабою
і робіцца самай шчырай заслонай
ад болю зямнога і дзікіх забойстваў
і толькі калі ў сланіхах чаргою
бязгучна праносяцца жудкія сны
малыя сланы адчуваюць чужое
і мамы маўчаць і нямеюць сыны
==

  • Аўтар
    Алеся Башарымава
  • Фармат выдання
    84Х108
  • Колькасць старонак
    62
  • Год выдання
    2020
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    Медысонт
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    79
9.00 Руб
Ацаніце сайт, калі ласка!