Радзіма. Arche N10, 2014
Пра кнігу: У гэтым нумары друкуецца фрагмэнт раману Флярыяна Чарнышэвіча „Надбярэзінцы“. Арыгінальнае выданьне на польскай мове выйшла ў 1942 г. у Буэнас-Айрэсе. Галоўныя падзеі ў рамане адбываліся ля Бярэзіны ў адлегласьці 20—25 км ад Бабруйска, пэрыфэрыйная прастора гэтых падзеяў дакраналася Бялыніч і Магілёва. Аўтар, ураджэнец Бабруйску, адлюстраваў у рамане канфлікты паміж каталіцкай шляхтай і праваслаўным сялянствам. Мясцовы граф меў мала карысьці з таго, што валодаў лесам, таму аддаў яго на вырубку. З гэтага скарыстала сям’я шляхціча Белашэвіча. Але мясцовыя сяляне былі рэзка супраць гэтага: яны гоняць статак пасьвіць на лясную сенажаць, каб тым самым прагнаць Белашэвічаў з гаспадаркі. Як піша аўтар: "Наперадзе йшлі рэдка па двух, па трох, крычачы й махаючы каламі задзіракі — ... у белых зрэбных кашулях па-беларуску навыпуск, прыбраных на каўняры й грудзях зялёна–чырвонай вышыванкай, падперазаўшыся пярэстай, плеценай ушыркі на паўвяршка тасемкаю зь вісячымі на левым баку кутасамі, у белых нагавіцах і лапцях саракавушках". Аўтар апісвае падзеі пачатку XX ст., калі каля Бабруйску і Бялыніч польская мова і шляхецкая культура мела пэўныя пазыцыі. Ён піша: „Пазнаў па адзежы й польскай мове, што не заўсёды сустракалася нават у шляхецкіх засьценках“, „У шляхецкай мясцовасьці Ваколіца ўсе гутарылі па-беларуску“, „Таксама шляхта з-пад Бялыніч. Частка шляхты нат ня любіць польскае мовы: шляхціч сват пытае маладога, таксама шляхціча: "Ну, ці спадабалася ж табе дзяўчына?" — "Адным словам, дзеўка! Але вось шчабеча па-польску", — адказаў той“. Калі маладая ня хоча сядаць на дзяжы, дык свацьця шляхцянка кажа: „Значыць, вінавата — баішся! Значыць, ты ў хаце па-польску пнешся, а за вугламі з хлопцамі трэшся! Гэткая ж з цябе Палячка?! — паднялі крык бялыніцкія бабы“, “Яны ж — бялыніцкія шляхцянкі — пяюць на вясельлі беларускія песні”. Крытыкі параўноўваюць раман Флярыяна Чарнышэвіча „Надбярэзінцы” з “Вайной і мірам” Льва Талстога і “Ціхім Донам” Міхаіла Шолахава.
Аўтары: Прыступа Наталля , Сматрычэнка Сяргей , Бэрнгард Томас, Ламека Наталля , Брэжна Ірэна, Шчур Макс , Махно Васіль, Балахонаў Сяргей , Баланьё Рабэрта, Памяранцаў Ігар, Аўслендэр Роза, Мэхмэдынавіч Сэмэздын, Гурневіч Дзмітрый, Вялікі Анатоль, Юрэвіч Аляксандр, Чарнышэвіч Фларыян, Скарынкіна Таня, Севела Эфраім, Оз Амас, Дубноў Сімон, Макатоўша Андрусь, Лагіры Джгумпа, Хоў Леанна, Хатум Мілтан, Агілера Карлас А. , Келек Нэджла, Момадэй Н. Скот, Халезін Мікалай, Грыфітс Джэй, Дгомпа Цэрын Ванмо, Буйда Юрый, Фрыдрых Радэк, Брайндл Барбара Эдыт, Муліч Сняжана, Пілатава Маркета, Вайнайна Біньяванга, Галас Францішак.
-
Фармат выдання
140Х215 -
Колькасць старонак
476 -
Год выдання
2014 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Гайсак -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
500