Птушка ўва мне ляціць, куды захоча
Пра кнігу: Кніга шведскай пісьменніцы і мастачкі Сары Лундберг “Птушка ўва мне ляціць куды захоча” у 2017 годзе атрымала прэстыжную шведскую прэмію Аўгуста і была прызнанай найлепшай дзіцячай кнігай году ў Швецыі.
Гэта гісторыя, натхнёная жыццём, працай, лістамі і дзённікамі шведскай мастачкі Бэрты Хансан, гісторыя дзяўчынкі, якая марыць з’ехаць з дому, каб вучыцца і стаць мастачкай.
На пачатку 1900-х у вёсцы Хамердаль у Швецыі нарадзілася дзяўчынка, якую назвалі Бэртай. Больш за ўсё на свеце яна любіла маляваць і марыла стаць мастачкай.
Але ў той час атрымаць мастацкую адукацыю было надзвычай складана. Асабліва дзяўчынцы з простай сялянскай сям’і. Бэрта мусіла дапамагаць па гаспадарцы, калі яе маці захварэла на сухоты.
Але што рабіць з марамі і жаданнямі? Ці спраўдзяцца яны?
Пераклад са шведскай Надзі Кандрусевіч.
-
Аўтар
Сара Лундберг -
Фармат выдання
170Х220 -
Колькасць старонак
115 -
Год выдання
2019 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
ІП Кандрусевіч Надзея -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
260
