Прыгоды мышкі Пік-Пік

Пра кнігу: У звычайнай гарадской кватэры, у пакоі, які належыць маленькім Веранічцы і Максімку, жыве пад шафай тоўсценькая лянівая мышка. Гаспадары гэтай кватэры, Мама і Тата Веранічкі і Максімкі,- паэты. Мусіць, таму і мышка Пік-Пік не зусім звычайная мышка, гэтак жа, як і яе сяброўка, котка Пепіта. Казкі пра прыгоды мышкі Пік-Пік - удалая спроба прыўнесці казачны свет у звычайнае гарадское жыццё, даць сучасным дзецям зразумелага і блізкага ім героя.

Мышка Пік-Пік, як і многія юныя чытачы, не любіць прыбіраць у сваёй норцы і вельмі любіць салодкае, марыць выйграць у конкурсе прыгажосці, заняцца бізнесам, праславіцца на тэатральнай сцэне... Усе яе прыгоды расказваюцца дасціпна, з гумарам, цікавыя і для самых маленькіх чытачоў, і для дарослых.

  • Аўтар
    Людміла Рублеўская
  • Фармат выдання
    145Х200
  • Колькасць старонак
    167
  • Год выдання
    2021
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    Мастацкая літаратура
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    150
/public/images/books/UvEc0TK45Mrf9CQqIiSu.jpg
25.50 Руб
Няма ў наяўнасці
Гэтую кнігу больш нельга купіць або замовіць

Іншыя кнігі аўтара

Сучасная беларуская літаратура. Чароўная скарбніца. Творы для дзяцей
28.00 Руб
Кацярына Хадасевіч-Лісавая, Генадзь Аўласенка, Людміла Рублеўская 2023
Сучасная беларуская літаратура. Душа твая светлая. Апавяданні
28.00 Руб
Олег Ждан, Расціслаў Бензярук, Зіновій Прыгодзіч, Елена Попова, Анатоль Бутэвіч, Сергей Трахимёнок, Валерий Казаков, Віктар Праўдзін, Людміла Рублеўская, Алесь Бадак, Сяргей Белаяр 2023

Нядаўна прагледжаныя

Маленькі прынц
30.00 Руб
Антуан дэ Сент-Экзюперы 2023
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!