Простыя Рэчы. Simplethings. Обычные вещи

Пра кнігу: Гэты альбом прысвечаны творчасці Рыгора Сітніцы - графіка, паэта, кіраўніка Беларускага саюза мастакоў, лаурэата літаратурнай прэміі "Залаты апостраф". А калі адысці ад канкрэтных сухаватых азначэнняў - сапраўды Творчасць Чалавека, у якога атрымалася сумясціць талент мастака і паэта.

Вось што казаў пра галоўнага героя кнігі іншы знакаміты Рыгор - Барадулін:“...Гэта на палотнах Рыгора Сітніцы сталі беларускімі ацалелыя палацы Грэцыі й антычнымі муры Міра й Навагрудка, еўрапейскімі парканы палескае вёскі й вянкі цыбулі з запечча роднае хаты. Гэта на палотнах Рыгора Сітніцы думаюць валуны, стрымліваюць свае крылы, каб не ўзляцець, дахі, бо ім закаханае штосьці шэпчуць зоркі. Гэта Рыгор Сітніца папрасіў вецер затрымацца, папазіраваць яму для групавога партрэта пракавечнасці, і незаціханец паслухаўся мастака. Слухаецца Рыгора Сітніцу й слова... Слова жыве ў душы паэтавай, бо руплівец моліцца на яго, кунежыць і засланяе ад бруду й знявагі, раіцца са словам утрапёнай душой і нечаканай думкай. У вершах Рыгора Сітніцы раскутасць і ашчаднасць, аратайнасць і панавітасць, апантанасць і роздумнасць. У вершах Рыгора Сітніцы прыпар шчодрадайнасці й прысмерк смутку, баляванне гуку й раскоша майстэрства”.

Угледзьцеся ў самабытныя карціны мастака, адчуйце настрой вершаваных радкоў - і зразумееце: з Народным паэтам Беларусі цяжка не пагадзіцца.

  • Аўтар
    Сітніца Рыгор
  • Фармат выдання
    145х240
  • Колькасць старонак
    232
  • Год выдання
    2017
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Выдавецкі дом Звязда
  • Вага г.
    300
/public/images/books/20qxKF9DA3J8S5UcwHBt.jpg
36.00 Руб
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!