"Пра Полацкую Венецыю". Калектыўныя дзеянні сацыяльных груп горада паміж Усходняй і Цэнтральнай Еўропай (Сярэднявечча, ранні Новы час, ХІХ ст. - да 1914 г.)
Пра кнігу: Даследаванне вядомага швейцарскага гісторыка прысвечана тысячагадовай гісторыі Полацка, якая разглядаецца ў шырокім кантэксце Цэнтральна-Усходняй Еўропы. У цэнтры яго ўвагі формы сацыяльнай арганізацыі і калектыўных дзеянняў жыхароў шматэтнічнага і поліканфесійнага горада, пераўтварэнні і з'явы доўгага трывання ў жыцці полацкага грамадства ў розныя эпохі і перыяды яго мінулага.
Змест:
Прадмова да беларускага выдання
Прадмова
Уводзіны
Полацк як княская рэзідэнцыя: варагі, русь, літоўцы
- Генезіс горада і сацыяльныя групы
- "мы людие твое, а ты еси наш князь": размеркаванне ўлады паміж князем і гараджанамі
- Прамежкавыя высновы
Перамены ў польска-літоўскай дзяржаве Ягайлавічаў
- Гісторыя засялення. Дэмаграфія і эканоміка
- Улада паміж намеснікамі і жыхарамі горада да 1490-х гадоў
- "Для памнажэння паспалітага дабра". Пасля надання магдэбургскага права ў 1498 г.
- Папярэдняе абагульненне
Полацк у шляхецкай рэспубліцы
- Насельніцтва і гаспадарка
- "Гэта такое змяшэнне моў і людзей, як пры пабудове Вавілонскай вежы". Прававыя супольнасці ў шматнацыянальным горадзе
- Манастыры, брацтва, цэхі і канфесійныя канфлікты
- "Рэч Паспалітая нашага места". Камунальнае ўзаемадзеянне
- Заключэнне - юрыдыкі, канфесіі і карпарацыі
Полацк у Расійскай імперыі
- "Штэтл" ці Boomtown? Эканамічныя і сацыяльныя параметры
- Ад інтэграцыі да выключэння - гарадская камунальная палітыка
- Асацыяцыі і іх унутраная публічнасць
- Публічнасць паміж эвалюцыяй і рэвалюцыяй
- Полацк каля 1900 г. - тыповы расійскі павятовы горад?
Паміж адначасовасцю і доўгім трываннем - калектыўныя дзеянні сацыяльных груп у горадзе паміж Усходняй і Цэнтральнай Еўропай
Крыніцы і літаратура
Дадатак
Пераклад з нямецкай М. Патоцкі, С. Паўлавіцкі, Г. Скакун.
Навуковы рэдактар Генадзь Сагановіч.
Бібліятэка часопіса "Беларускі гістарычны агляд".
-
Аўтар
Штэфан Родэвальд -
Фармат выдання
175Х245 -
Колькасць старонак
632 -
Год выдання
2020 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Лімарыус -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
1200