Пра маму Зорачку і пра маленькую Зай

Пра кнігу: За Спякотнымі балотамі, за Даўгім лесам, паблізу Возера Белага пад трыма ліпамі стаіць хацінка. Жыве тут сям’я масаў — самавітых гаспадароў і чарадзеяў. І вось аднойчы ў іх доме з’яўляецца маленькая Зай.

Яна прыйшла аднекуль здалёк, а можа, з самога неба. Яна нічога не ведае пра зямлю, пра краіну масаў, а тым больш, які ў яе чарадзейны дар. Адзіны, на каго яна можа разлічваць, — гэта мама Зорачка. І хоць тая шмат стараецца, увесь час нешта ідзе не так: то Возера Белае змялее, то сама ператворыцца ў цмока, то Вялікую Руціну раззлуе.
І што рабіць?
Мама Зорачка і маленькая Зай выпраўляюцца ў падарожжа па Рацэ Ведаў, да самога Бурштынавага мора, што ад усіх турбот ратуе. Толькі б не забыць пра дом, толькі б дар адкрыць, толькі б мама была побач.
46 казачных гісторый для дарослых і дзяцей.
273 аўтарскія малюнкі

  • Аўтар
    Вераніка Ляўчук
  • Фармат выдання
    165Х240
  • Колькасць старонак
    192
  • Год выдання
    2020
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Галіяфы
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    250
/public/images/books/g3scnzGjoqH21N0bXaAV.jpg
29.00 Руб
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!