Porta Nigra
Пра кнігу: Вы ўпэўненыя, што немагчыма пабачыць мінулае? Што некаторыя значныя гістарычныя падзеі нельга аднавіць, а ісціна гэтак і застанецца назаўжды страчанай для чалавецтва? Так меркаваў і галоўны герой Аркадзь, беларускі дактарант, які накіраваўся ў Еўропу з мэтай працягнуць сваё навучанне. Але тыя незвычайныя падзеі, якія раз-пораз адбываюцца з ім падчас падарожжа, змушаюць маладога фізіка збочыць са шляху і зазірнуць за заслону гістарычных таямніцаў. Чым гэта можа скончыцца? Здаецца, чым заўгодна. Максім Кутузаў — аўтар двух дзясяткаў публікацый у англамоўных навуковых выданнях, у 2018 стаў лаўрэатам міжнароднай прэміі «Еўракон–2018» з беларускім фэнтэзі «Князь-ваўкалак» у намінацыі «Крызаліс», у 2019 атрымаў ступень магістра фізіка-матэматычных навук.
-
Аўтар
Кутузаў Максім -
Фармат выдання
145Х215 -
Колькасць старонак
224 -
Год выдання
2020 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Галіяфы -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
350