Pomme de ciel. Апошні асобнік!

Пра кнігу: "Гэтая дзяўчына сваёй беларускамоўнай творчасцю здзейсніла амаль што рэвалюцыю ў культурніцкай прасторы Беларусі. Некалькі гадоў у краіне доўжылася дыскусія на тэму, ці можна расейскамоўныя творы аўтараў, якія паходзяць з Беларусі і жывуць тут, далучаць да беларускай літаратуры. У прыклад ставілася творчасць Святланы Алексіевіч, Алеся Адамовіча, Кастуся Тарасава і многіх іншых славутых творцаў, якія пісалі па-расейску за савецкім часам. Маўляў, што, мы і іх не будзем лічыць беларускімі пісьменнікамі? Але ў ХХІ стагоддзі сітуацыя ў Беларусі радыкальна змянілася. Цяпер мы жывем у незалежнай центральнаеўрапейскай краіне, і як усе нашыя заходнія суседзі, якія вызваліліся ад савецкага прыгнёту раней, мусім ствараць сваю ўласную культуру на сваёй мове. І вось у разгар гэтай дыскусіі з’явілася дзяўчына з Гішпаніі, якая пачала пісаць вершы па-беларуску, друкавацца ў беларускіх выданнях, і больш таго – выдаваць беларускамоўныя паэтычныя зборнікі. І не проста друкавацца, але паўнацэнна ўдзельнічаць у літаратурным жыцці Беларусі. І як такую паэтку, якая жыве ў Мадрыдзе і піша вершы па-беларуску, можна назваць? Ну не гішпанская ж яна паэтка, а беларуская. Вось і атрымліваецца, што да нацыянальных літаратур творцы далучаюцца не паводле сваёй нацыянальнасці і месцам пражывання, а паводле мовы, на якой яны пішуць. Сёння нават у энцыклапедыях мы прачытаем, што Анхела Эспіноса Руіс – беларуская паэтка гішпанскага паходжання. Новы зборнік Анхелы мае французскую назву “Pomme de ciel”, што азначае “Небесны яблык”. Прадмову да яго напісаў славуты беларускі паэт Уладзімір Някляеў, які адзначыў, што з’яўленне Анхелы “ў нашай культуры стварае ўва мне надзею на тое, што драматызм цяперашняга стану беларускага свету перабольшаны”. Новы зборнік Анхелы больш цэльны, больш шчыры, больш беларускі. Сярод сямі цыклаў вершаў, змешчаных у кнізе, адзін цыкл так і называецца “Маёй Беларусі”, які пачынаецца вершам “Гародня”. Ёсць у гэтым цыкле і верш пад назвай “Мова”. " (livelib.ru)

  • Аўтар
    Руіс Эспіноса Анхела
  • Фармат выдання
    120Х185
  • Колькасць старонак
    100
  • Год выдання
    2017
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    Кнігазбор
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    140
/public/images/books/lGdAm5z4nawC8YKfpxrg.jpeg
5.00 Руб
Няма ў наяўнасці
Гэтую кнігу больш нельга купіць або замовіць
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!