Полацкая шляхта
Пра кнігу: Дзе знаходзіцца Белая Русь? Гэта вядома ўсяму свету, даводзіць ужо ў першым сказе сваёй аповесці Вайніслаў Казімір Суліма-Савіч-Заблоцкі. Назва твора - такая ж "шматпавярховая", як і імя яе аўтара: "Апавяданне І-е, Арлалёты і Падканвойны, або Полацкая шляхта (Жаніцьба Ямці Пана Шатана Старэйшага)". Як у фільме-фэнтэзі, паўстае тут старажытны паганскі алтар - "стол Гарыславы", гарыць вогнішча ў ноч на Івана Купалу, плешча цёмнымі водамі Жэраўскае возера, выходзіць з лесу Вужыны кароль, пагрозліва зыркае пачварны васіліск. ярод гэтых дзівосаў і цудаў нараджаюцца, жывуць і паміраюць, кахаюць, ненавідзяць і шукаюць сэнс жыцця высакародны ўладальнік Арлапольскага замка Януш Павел Арлалёт, стары Мечнік са Шчароты і яго дачка Зоф’я, камісар Жэраўскага маёнтка пан Бурба...
-
Аўтар
Вайніслаў Казімір Суліма-Савіч-Заблоцкі -
Фармат выдання
115Х180 -
Колькасць старонак
320 -
Год выдання
2016 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Папуры -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
150
