Подых навальніцы

Пра кнігу: Чытач знаёміцца з другой часткай "Палескай хронікі" Івана Мележа, дзе сустрэнецца са знаёмымі героямі – Васілём Дзятлам, Ганнай Чарнушкай, Халімонам і Яўхімам Глушакамі, "бальшавіком з чалавечым тварам" Апейкам.

З'яўляюцца і новыя – зацяты калектывізатар Башлыкоў, паэт Алесь Маёвы. Пісьменнік працягвае разгортваць апавядальную плынь, якую можна назваць сагай пра Палессе і параўнаць з творамі Галсуорсі, Фолкнера, Гарсія Маркеса, якія ад рэгіянальнага ішлі да ўніверсальнага. Цэнтрам створанага Мележам свету па-ранейшаму застаюцца Курані, дзе хаты стаялі на востраве, дзе кахаліся Васіль і Ганна. І... працягваюць кахаць, нягледзячы ні на што – ні на Глушакоў, ні на вясковую мараль, ні на калектывізацыю. Але не пакідае Васіля мара пра зямлю запаветную, тую, што каля цагельні...

  • Аўтар
    Мележ Іван
  • Фармат выдання
    145Х215
  • Колькасць старонак
    512
  • Год выдання
    2023
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Папуры
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    645
/public/images/books/OBxhQoXdZLDUryue7pNV.jpg
36.00 Руб

Іншыя кнігі аўтара

Нядаўна прагледжаныя

Лісабонская ноч
27.50 Руб
Эрых Марыя Рэмарк 2025
Крывавы патоп
12.50 Руб
Кастусь Тарасаў 2016
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!