Подых навальніцы
Пра кнігу: Чытач знаёміцца з другой часткай "Палескай хронікі" Івана Мележа, дзе сустрэнецца са знаёмымі героямі - Васілём Дзятлам, Ганнай Чарнушкай, Халімонам і Яўхімам Глушакамі, "бальшавіком з чалавечым тварам" Апейкам. З'яўляюцца і новыя - зацяты калектывізатар Башлыкоў, паэт Алесь Маёвы. Пісьменнік працягвае разгортваць апавядальную плынь, якую можна назваць сагай пра Палессе і параўнаць з творамі Галсуорсі, Фолкнера, Гарсія Маркеса, якія ад рэгіянальнага ішлі да ўніверсальнага. Цэнтрам створанага Мележам свету па-ранейшаму застаюцца Курані, дзе хаты стаялі на востраве, дзе кахаліся Васіль і Ганна. І...працягваюць кахаць, нягледзячы ні на што - ні на Глушакоў, ні на вясковую мараль, ні на калектывізацыю. Але не пакідае Васіля мара пра зямлю запаветную, тую, што каля цагельні...
-
Аўтар
Іван Мележ -
Фармат выдання
115Х180 -
Колькасць старонак
704 -
Год выдання
2016 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Папуры -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
310