Палеаграфічная спадчына полацкай Спаса- Праабражэнскай царквы: суправаджальныя надпісы на фрэсках і пытанне аўтарства
Пра кнігу: У манаграфіі вывучаюцца суправаджальныя надпісы полацкай Спаса-Праабражэнскай царквы, якія знаходзяцца каля постацяў святых, біблейскіх кампазіцый, на скрутках, што трымаюць у руках святыя. Суправаджальныя надпісы даюць
матэрыял для складання палеаграфічных табліц XII ст. Паводле падабенства графікі літар аўтар выказвае меркаванне аб выкананні надпісаў адным чалавекам, а менавіта прападобнай Еўфрасінняй Полацкай. Аўтарам вызначаны дукт (парадак руху пры напісанні) тагачасных літар і алфавіт XII ст.
Адрасавана гісторыкам, палеографам, культуразнаўцам, мовазнаўцам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі гісторыі і пісьменства
Беларусі.
Ілюстрацыі.
-
Аўтар
Калечыц І. Л. -
Фармат выдання
145Х225 -
Колькасць старонак
135 -
Год выдання
2025 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Беларуская навука -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
250

51.00 Руб