Пагоня на Грунвальд

Пра кнігу: Імя Кастуся Тарасава ў беларускай літаратуры стаіць побач з імем Уладзіміра Караткевіча. Гістарычныя творы гэтых знакамітых пісьменнікаў цудоўна дапаўняюць адзін аднаго. Калі Караткевіч уваскрашае атмасферу і каларыт даўніны, то Тарасаў дае другое жыццё рэальным гістарычным асобам.

Кастусь Тарасаў неверагодна глыбока ведаў і адчуваў гісторыю — і яе матэрыяльны свет, і патаемныя рухі чалавечай душы. Яго лёгка ўявіць і ў баявым шыхце рыцараў Вялікага Княства Літоўскага на Аршанскім полі, і ў велікодным віленскім натоўпе часоў Жыгімонта Аўгуста і Барбары Радзівіл.

Раман «Пагоня на Грунвальд» прысвечаны змаганню нашых продкаў з агрэсіяй Тэўтонскага ордэна. Кульмінацыя кнігі — векапомная Грунвальдская бітва.

  • Аўтар
    Кастусь Тарасаў
  • Фармат выдання
    120Х165
  • Колькасць старонак
    384
  • Год выдання
    2026
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    Папуры
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    200
/public/images/books/QS14rsoWpkb2HT6fXY9R.webp
20.50 Руб

Іншыя кнігі аўтара

Нядаўна прагледжаныя

Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!