Пачвара ў рэліктавым лесе. Літаратура. Тэатр. Крытыка. 1 асобнік!

Пра кнігу: Сяргей Кавалёў (нар. у 1963 г.) — вядомы даследчык даўняй беларускай літаратуры і драматург. Пачынаў свой творчы шлях як крытык, выдаў зборнікі артыкулаў „Як пакахаць ружу?“ (1989) і „Партрэт шкла“(1991). „Пачвара ў рэліктавым лесе" — чарговая кніга Кавалёва-крытыка пра сучасную літаратуру. У зборнік увайшлі новыя тэксты, выбраныя часопісныя публікацыі мінулых гадоў, а таксама артыкулы пра тэатр.

Сяргей Кавалёў належыць да пакалення «Тутэйшых», і не проста фармальна, па ўзросту, але і рэальна – нават уваходзіў у кіраўніцтва літаратурнай суполкі – з’яўляўся намеснікам старшыні. Пачынаў ён сваю літаратурную кар'ёру як паэт і літаратурны крытык. Найбольш удала ў яго атрымлівалася з крытыкай – адна за адной выйшлі два зборнікі артыкулаў і рэцэнзіяў - «Як пакахаць ружу» і «Партрэт шкла». Але Кавалёў неўзабаве абірае навуку – літаратуразнаўства і пачынае вывучаць шматмоўную літаратурную спадчыну Вялікага княства Літоўскага. Праўда, цалкам мастацкі літаратурны цэх ён не пакінуў – але сканцэнтраваў свае творчыя сілы выключна на драматургіі. У дзевяностых і нулявых гадах яго п'есы актыўна ставілі як у Беларусі, так і за мяжой. І амаль усе кнігі Кавалёва, якія выходзілі ў 00-ых, - гэта былі або навуковыя манаграфіі, або зборнікі п'есаў. І вось Кавалёў у 2013 годзе, так бы мовіць, нечакана вярнуўся ў крытыку. Яго кніга «Пачвара ў рэліктавым лесе» прысвечана праблемам сучаснай літаратуры, драматургіі і тэатру. Кніга ўтрымлівае тры раздзелы: Сёння, Учора і Тэатр. У першым раздзеле аўтар робіць агляд публікацый пра Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя», разглядае драматургічныя здабыткі пакалення «Бум-Бам-Літ», а таксама аналізуе апошнія празаічныя творы Артура Клінава і Альгерда Бахарэвіча. У раздзеле «Учора» сабраныя выбраныя часопісныя публікацыі мінулых гадоў, у тым ліку і дыскусійныя матэрыялы з 90-х. Ёсць тут і артыкул пра паэзію паэткі з Беласточчыны Надзеі Артымовіч. А завяршаецца кніга артыкуламі пра тэатр. Такім чынам Сяргей Кавалёў як бы нагадаў, што ён не пакінуў па-за сваёй увагай сучасную беларускую літаратуру і ўважліва сочыць за сучасным літаратурным працэсам. Цяжка сказаць, калі Сяргей Кавалёў напіша новую падобную кнігу. Яшчэ складаней назваць герояў гэтай кнігі. Беларуская літаратура імкліва развівацца. І праблема – вясковая яна ці гарадская – яе ўжо даўно не цікавіць. Беларуская літаратура выйшла за ўсеагчымыя межы, у тым ліку і геаграфічныя. Сяргей Кавалёў, які сёння жыве ў Любліне, гэта выдатна разумее і бачыць.

  • Аўтар
    Кавалёў Сяргей
  • Фармат выдання
    130х200
  • Год выдання
    2013
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    Галіяфы
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    300
/public/images/books/qMgkueU18Baf3yGADPR2.png
10.00 Руб
Няма ў наяўнасці
Гэтую кнігу больш нельга купіць або замовіць
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!