Пабудзіць прынцэсу. Прыгодніцкая казка ў дзевяці сцэнах
Пра кнігу: П’еса «ПАБУДЗІЦЬ ПРЫНЦЭСУ» — гэта прыгодніцкая казка, у якой чытача сустрэнуць новыя героі. Прынцэса-вынаходніца Ліяна, што заснула на сто гадоў. Каралеўскі сакратар Аляксандр, чыё пакліканне — праявіць розум, смеласць і добрае сэрца. Загадкавая фея Рамона і слаўны рыцар Базіле. А таксама Гектар — вастракрылы кіпцюрасты серпахвосты залатагрывы агнядышны люты цмок.
Ілюстрацыі і каліграфія Марыны Анішчык.
Пра аўтарку і ілюстратарку:
КСЕНІЯ ШТАЛЕНКОВА — пісьменніца, драматург, дызайнерка. Нарадзілася ў 1992 годзе ў Мінску. Доктар філасофіі. Аўтар раманаў «Адваротны бок люстра» і «Губернскі дэтэктыў: Справа аб крывавых дукатах» і п’ес «Проставельміскладана», «Memoria nominis Clara», «Экстэрмінацыя». Фіналістка конкурсаў «Другая дзея», «Бадэнвайлер», «Зыходная падзея —XXI стагоддзе». У 2024 годзе па п’есе «Memoria nominis Clara» у Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры пастаўлены спектакль «Тут была Клара» (рэжысёр — Таццяна Аксёнкіна).
МАРЫНА АНІШЧЫК — мастачка, ілюстратарка. Нарадзілася ў 2003 годзе ў Гродна. Навучаецца ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў на спецыяльнасці «Графіка». Удзельніца міжнароднага пленэру «Сонечная палітра Усходу 2024» у Кыргызстане і шматлікіх пленэраў у Беларусі. Удзельніца выставаў «Асенні салон» і «Viva Kola Art». Пераможца конкурса «Майстар 2021» і «Майстар 2022».
-
Аўтар
Шталенкова Ксенія -
Фармат выдання
170Х240 -
Колькасць старонак
200 -
Год выдання
2024 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Выдавец Р. М. Цымбераў -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
450