Нямецкія лекавыя замовы. Групы, матывы, беларускія паралелі. 1 асобнік!

Пра кнігу: У гэтым выданні прадстаўлены агляд лекавай нямецкамоўнай замоўна-заклінальнай традыцыі ў яе асноўных тэматычных і вобразных рашэннях. Даследаванне нямецкіх вербальна-магічных практык дазваляе зазірнуць у глыбіні вякоў і пабачыць гісторыю ўзнікнення і распаўсюджання асобных замоўных сюжэтаў і матываў, вядомых і беларусам. Супастаўляльныя штудыі выяўляюць квоту заходне-еўрапейскага ў беларускіх замовах. За кароткімі замоўнымі тэкстамі перад чытачом адкрываецца багаты светапоглядны падмурак з яго шчыльным і арганічным перапляценнем архаічнай міфалагічнай і хрысціянскай плыняў, а таксама праходзіць штодзённае чалавечае жыццё ва ўсім багацці яго праяў і крызісных станаў, за якімі – жывы чалавек з яго болем, эмоцыямі, жаданнямі и недахопамі.

Разлічана на фалькларыстаў, этнолагаў, этналінгвістаў, усіх, каму цікавая традыцыйная культура беларусаў у шырокім еўрапейскім кантэксце.

  • Аўтар
    Валодзіна Таццяна
  • Фармат выдання
    145Х200
  • Колькасць старонак
    344
  • Год выдання
    2013
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Беларуская навука
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    400
/public/images/books/wASIWlQMYs68PJoeVT4Z.jpg
45.00 Руб

Іншыя кнігі аўтара

Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!