"...Натуральны, як лінія небасхілу"

Пра кнігу: Архіўная аповесць пра Максіма Танка.
Паэт Леанід Дранько-Майсюк выступіў у дакументальным жанры, напісаў архіўную аповесць “…Натуральны, як лінія небасхілу”. Гэта твор пра беларускага песняра Максіма Танка (1912–1995), пра той час (першая палова 1930-х гадоў), калі малады Максім Танк жыў у Вільні, супрацоўнічаў з падпольнымі структурамі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, калі за ім на́вадам хадзілі агенты дэфензівы і ягонае пашпартнае імя (Яўген Скурко) вельмі часта з’яўлялася ў паліцэйскіх рапартах і пратаколах допыту, у пракурорскіх абвінаваўчых актах і судовых пастановах.

Аповесць “…Натуральны, як лінія небасхілу” — вынік шматгадовай працы ў віленскіх і мінскіх архівах.

Змест:

Заміж уступу
Максім Танк. 1938 год

Раздзел 1
“Нашы дні ўжо прывабныя тым, што пра лепшых беларускіх паэтаў (і шырэй — пісьменнікаў), раней называных яшчэ і савецкімі, можна пісаць проста як пра творцаў, не згадваючы іх разнастайных узнагарод, шчодрых званняў, багатых пасад і нядаўняй адзінапартыйнай прыналежнасці…”
Раздзел 2
“Максім Танк — паэт, якому наканавана было здзіўляцца: няўжо людзі так і не зразумеюць людзей і колькі яшчэ зямля будзе цярпець такіх незгаворлівых дурняў?!.”
Раздзел 3
“Я чуў і бачыў Максіма Танка якраз у старасці; чуў па тэлефоне ў верасні 1992-га — ён пазваніў мне, каб падзякаваць за мой артыкул пра яго…”
Раздзел 4
“Так, я бачыў Максіма Танка ў старасці, але заўсёды хацеў убачыць яго маладым, віленскім, дваццацігадовым, якім ён быў у першую сваю турэмную палову 1930-х…”
Раздзел 5
“Надышоў 1933-і…”
Раздзел 6
“На разбор выклікаўся Яўген Скурко і сведкі Ян Касяк (на той час таксама лукішскі вязень), Апалінары Мальчэўскі (чыноўнік следчага аддзела) і былы сябар “Грамады”, выдавец доктар Усевалад Шыран (позву яму ўручылі 21 верасня 1933 года ў мястэчку Лужкі Дзісенскага павета)…”
Раздзел 7
“У “Зорным спеве” У. Калесніка чытаю: “…чацвёртага лютага 1934 года… лукішскі наглядчык Аляксандр Трухан знайшоў у вентыляцыйных люках 175 камеры
тайную перапіску палітвязняў, так званыя “грыпсы”. Там былі перапісаныя песні “Мы пожара всемирного пламя”, “Слезами залит мир безбрежный”, і фрагмент паэмы “Як бог гуляў на ігрышчы”…”
Раздзел 8
“А тым часам лукішская служба не спала…”
Раздзел 9
“Дык вось, паэт пакінуў крэпасць 1 траўня 1934 года, а праз два тыдні, 13-га чысла, Я. Гарэлічонак (зноў жа ахвяра 97-га артыкула) падаў Пятроўскаму заяву (усё тая ж палова зжоўклай старонкі ў клетку), у якой прасіў дазволу падпісацца на газету “Слова” або на “Газету Варшаўску”…”
Раздзел 10
“Пятроўскі падключыў да работы і вядомага нам Блесмановіча…”
Раздзел 11
“Я ўжо згадваў дзень 15 верасня 1934 года, у які Пятроўскі далучыў да справы Яўгена Скурко грыпсы “Мы пажару сусветнага полымя…”, “Слязамі заліты свет бязмежны…”, “Як бог гуляў на вечарыне”, “З газеты. Дварчанін…”, спіс турэмнай ежы…”
Раздзел 12
“На чале са старшым пастарунковым Хенрыкам Малюсам сваткаўскія паліцыянты больш за тры гадзіны (з 6 раніцы і да 09 г. 10 хв.) шукалі па ўсёй сядзібе Скуркоў забароненую літаратуру; дарэчы, у пратаколе вобыску асобным радком так і адзначана: Яўген Скурко падазраецца ў тым, што мае такую літаратуру…”
Раздзел 13
“Аднак вярнуся да сваткаўскіх паліцыянтаў: а 10-й гадзіне 20 жніўня 1934 года яны затрымалі Яўгена Скурко…”
Раздзел 14
“Дык што ж гэта за артыкул такі?..”
Раздзел 15
“Праз тыдзень, 10 верасня, у Вільні старшы пастарунковы следчай службы Пладоўскі пры ўдзеле двух надзейных, як адзначана ў пратаколе, сведкаў (работнікаў з Лукішак!) дапытаў аспіранта турэмнай аховы Тадэвуша
Бараноўскага…”
Раздзел 16
“28 верасня 1934 года Пятроўскі падпісаў абвінаваўчы акт, у якім падкрэсліваў: Яўген Скурко — аўтар рукапісных твораў “Як бог гуляў на вечарыне”, “З газеты. Дварчанін…” і “Дзень 1-га Мая”…”
Раздзел 17
“Аднак вярнуся ў апошнія дні кастрычніка 1934 года…”
Раздзел 18
“Дык вось, на разборы 5 снежня 1934 года пракурор прапанаваў не выклікаць Бараноўскага, а проста зачытаць яго паказанні…”
Раздзел 19
“Выхад з-за кратаў — часцей за ўсё такім бывала беларускае шчасце!..”
Раздзел 20
“А пракуратура тым часам дзейнічала больш настойліва…”
Раздзел 21
“20 лютага 1935 года а 9-й гадзіне 1-ы крымінальны аддзел Віленскага апеляцыйнага суда ў адкрытым пасяджэнні пачаў слуханне справы…”
Раздзел 22
“Вось такі юнацкі твор, і ён змешчаны на трох невялікіх старонках, а на апошняй, чацвёртай, можна ўбачыць саматужную ілюстрацыю да заключнага катрэна: мужчына, адставіўшы ўбок левую нагу, сядзіць на беразе рачулкі і нешта пярэ; унізе малюнка выразны подпіс красамоўна ўдакладняе: “Бог палошча галіфэ”…”
Раздзел 23
“Кульмінацыяй разбору з’явілася выступленне графолага Бжэскага…”
Раздзел 24
“Тут зраблю адступленне…”
Раздзел 25
“Сапраўды, тое, што ў паперах Б. Тарашкевіча паэт быў пазначаны проста як “Скурко” (толькі прозвішча без імя і адраса), дало яму добрую магчымасць аднеквацца перад следствам — маўляў, Скуркоў (і хлопцаў, і дзяўчат!) на Беларусі вельмі шмат, і гэта не я быў памочнікам у Б. Тарашкевіча, а нехта іншы…”
Раздзел 26
“Пясьняр вастрогу”
Раздзел 27
“Не толькі зласліва, але і з ноткаю спачування, “Нестары” пісаў: “…шкада, што з вастрогу пачалося маладое жыцьцё Танка і яго вастрожнай псіхіцы нельга ніяк пазайздросьціць. Але чаго гэтым ізноў так рысавацца…”

Кнігі Максіма Танка з кнігазбору Леаніда Дранько-Майсюка

  • Аўтар
    Дранько-Майсюк Леанід
  • Фармат выдання
    130х200
  • Колькасць старонак
    148
  • Год выдання
    2017
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    Кнігазбор
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    250
/public/images/books/Gw026fR8hcjknSxKvE7b.png
10.50 Руб

Іншыя кнігі аўтара

"...Усе бачылі нястачу віна..."
11.50 Руб
Дранько-Майсюк Леанід 2019
Скарб. Вершы
14.00 Руб
Дранько-Майсюк Леанід 2021
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!