Наш брат - зло
Пра кнігу: Густаў Герлінг-Грудзіньскі — выдатны польскі пісьменьнік эўрапейскага фармату. Я адчуваю, што, прачытаўшы гэтае сьцьвярджэньне, нават тыя беларускія чытачы, якія цікавяцца польскай літаратурай і культурай глыбей, толькі недаверліва сьцепануць плячыма. Сапраўды? Нейк мы ня чулі раней. Гадоў 10-15 таму і ў Польшчы мала хто чуў прозьвішча Герлінга-Грудзіньскага, ня кажучы ўжо пра тое, каб прачытаць нешта зь ягонай творчасьці. Бо Герлінг-Грудзіньскі амаль паўстагодзьдзя пісаў і выдаваў свае кніжкі на эміграцыі, і ягоная сапраўдная, нічым не абмежаваная сустрэча з польскім чытачом адбылася толькі ў 1990-х, у апошнім дзесяцігодзьдзі ягонага жыцьця. Польскія крытыкі называюць Герлінга-Грудзіньскага Вернутым Пісьменьнікам (Pisarz Odzyskany), нападобе таго, як у польскай публіцыстыцы і гістарыяграфіі называюцца заходнія і паўночныя тэрыторыі, якія пасьля ІІ Сусьветнай Вайны адышлі ад Нямеччыны да Польшчы — Вернутыя Землі (Ziemie Odzyskane). З прыходам Герлінга-Грудзіньскага да польскага чытача польская літаратура вярнула сабе вельмі важную тэрыторыю. (Я. Максімюк, Сьведка нялюдзкага стагодзьдзя, фрагмэнт)
Пераклад з польскай Святланы Курс
-
Аўтар
Герлінг-Грудзіньскі Густаў -
Фармат выдання
125Х195 -
Колькасць старонак
386 -
Год выдання
2003 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
VivaFutura -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
370
