Народныя славянскія аповеды
Пра кнігу: Вяртаннем з небыцця можна назваць творы беларускага археолага, пісьменніка, гісторыка, этнографа і фалькларыста сярэдзіны XIX ст. І. П. Барычэўскага. У сваіх кнігах Іван Пятровіч першым зрабіў спробу знайсці агульныя міфалагічныя карані славянскіх народаў і ў форме міфаў, казак, паданняў і займальных аповедаў прадставіць іх чытачу. Мы пазнаёмімся з такімі цікавымі персанажамі, як пан Твардоўскі, Пане Каханку, ваявода Канеўскі, а 170 прыкмет беларускага народа, якія ўвабралі ў сябе вопыт тысячагоддзяў, дазволяць чытачам карыстацца імі ў абыдзённым жыцці.
Кніга, як першая публікацыя на роднай мове твораў беларускага гісторыка і этнографа, будзе цікавай як краязнаўцам, аматарам даўніны і прыгожага пісьменства, так і навукоўцам.
Каляровыя ілюстрацыі.
-
Аўтар
Барычэўскі Іван -
Фармат выдання
130х200 -
Колькасць старонак
127 -
Год выдання
2017 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Беларусь -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
300
