"Наперад ісці чалавеку гуманнаму...": беларуская мастацкая публіцыстыка ХХ-ХХI стст.
Пра кнігу: У выданні аналізуюцца публіцыстычныя творы класікаў і сучаснікаў беларускай літаратуры: Я. Коласа, З. Верас, Я. Купалы, М. Гарэцкага, Цёткі, Л. Клейнбарта, А. Лойкі, Р. Барадуліна, Д. Бічэль, М. Стральцова, Г. Тварановіч, Г. Пашкова, А. Адамовіча, У. Караткевіча і іншых аўтараў, што выяўляе спецыфіку жанраў эсэ і нарыса ў айчыннай мастацкай публіцыстыцы. Характарызуецца адметнасць нацыянальнай мастацкай публіцыстыкі XX–XXI стст. праз дамінантныя канцэпты і мадэлі, жанрава-тэматычны дыяпазон, а таксама раскрыта тэндэнцыя да эсэізацыі ў айчынным і еўрапейскім публіцыстычным дыскурсе. Выданне кнігі прымеркавана да Году міру і стварэння, бо менавіта чалавеказнаўчы пачатак беларускай мастацкай публіцыстыкі, яе так званае «чалавечае вымярэнне» вызначаюць гуманістычны патэнцыял і прыярытэты для беларускай нацыі. Адрасавана літаратуразнаўцам, аматарам беларускага пісьменства.
-
Аўтар
Сабуць Аліна -
Фармат выдання
145Х215 -
Колькасць старонак
240 -
Год выдання
2023 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Выдавецкі дом Звязда -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
200