Надбярэзінцы
Пра кнігу: «НАДБЯРЭЗІНЦЫ» — неверагодна цікавы раман у трох частках Фларыяна Чарнышэвіча, польскага пісьменніка, які паходзіў з Беларусі. Гэтая авантурна-меладраматычная эпапея апавядае пра драматычны лёс жыхароў шляхецкіх засценкаў на землях паміж Бярэзінай і Дняпром у 1911–1920 гадах.
Раман Чарнышэвіча атрымаў высокія, узнёслыя водгукі ад польскіх інтэлектуалаў. Нобелеўскі лаўрэат Чэслаў Мілаш ставіў «Надбярэзінцаў» у адзін шэраг з «Панам Тадэвушам» Адама Міцкевіча і «Патопам» Генрыка Сянкевіча, а Міхал Крыспін Паўлікоўскі называў твор Чарнышэвіча «эпасам засцянковай шляхты», наўпрост параўноўваючы яго па сіле гучання з «Ціхім Донам» Міхаіла Шолахава.
Пераклад з польскай К.С. Маціеўскай [і інш.]
Фларыян Чарнышэвіч (1900–1964) нарадзіўся на Бабруйшчыне. Належаў да дробнай засцянковай шляхты. Браў удзел у польска-расійскай вайне 1919–1920 гадоў. У 1924 годзе эміграваў у Аргентыну, дзе правёў рэшту жыцця, цяжка працуючы на мясабойні. Аўтар чатырох раманаў: «Надбярэзінцы» (Nadberezyńcy, 1942), «Віцёк Жывіца» (Wicik Żywica, 1953), «Лёс пасынкаў» (Losy pasierbów, 1958) і «Хлопцы з Навашышак» (Chłopcy z Nowoszyszek, 1963).
-
Аўтар
Фларыян Чарнушэвіч -
Фармат выдання
145Х215 -
Колькасць старонак
664 -
Год выдання
2017 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Выдавец ІП А. М. Янушкевіч -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
720
