На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV - першая палова XVI ст.)

Пра кнігу: Дадзеная кніга ўяўляе з сябе тэматычны збор прац вядомага беларускага гісторыка, спецыяліста па гістарычнай геаграфіі, картографа Віктара Цемушава. Асобныя раздзелы кнігі ўпершыню ў айчыннай гістарыяграфіі дазваляюць прасачыць трансфармацыю ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага на працягу XIV — першай паловы XVI ст. Вызначанне літоўска-маскоўскай мяжы разглядаецца на фоне развіцця адносін дзвюх найбуйнейшых дзяржаў Усходняй Еўропы: ад першых тэрытарыяльных кантактаў і канфліктаў другой паловы XIV ст. да ўсталявання трывалай мяжы і памежных войнаў XV — першай трэці XVI ст. Асобны раздзел прысвечаны лёсу Гомейскай воласці, якая на працягу доўгага часу займала памежнае становішча паміж ВКЛ і Вялікім Княствам Маскоўскім. У дадатку змешчаны працы аўтара па праблемах гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і рэгіянальнай гісторыі, звязаныя з агульнай тэмай. Значную каштоўнасць кнізе надаюць гістарычныя карты, шэраг з якіх надрукаваныя ўпершыню.
Пераклад з рускай мовы Н. Бакшанская, М. Мартысевіч, С. Цемушаў.

  • Аўтар
    Цемушаў Віктар
  • Фармат выдання
    110Х165
  • Колькасць старонак
    464
  • Год выдання
    2014
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Інбелкульт
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    710
/public/images/books/Fer8gl7k9i5fwbZQV1sR.jpg
21.00 Руб
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!