Мова. Раман

Пра кнігу: Мінск, 4741 год па кітайскім каляндары. Часы Смутку скончыліся, надышла эра ўзвышэння Саюзнай дзяржавы Кітая і Расіі, бесклапотнага насалоджвання, шопінг-рэлігіі і cold sex'y. Аднак існуе Нешта, чаго ў гэтым грамадстве суцэльнага дабрабыту не стае як вады і паветра. Сентыментальны кандрабандыст Сярожа пад страхам смяротнага пакарання ўвозіць каштоўны скарб з-за мяжы і апынаецца пад пільным кантролем мінскага падполля, узначаленага кітайскай мафіяй пад кіраўніцтвам таямнічай Цёткі. Разам яны спрабуюць зламаць сістэму, у якой дабро і зло, асветнікі і злачынцы, каханне і спажыванне, вернасць і здрада памяняліся месцамі.
Ці можаце вы ўявіць Беларусь без Беларусі? Гэты раман - страшны сон пра будучыню, прадухіліць якую можна толькі ў лучнасці з тым скарбам, вакол якога і распачынаецца дзеянне гэтага лінгвістычнага баевіка.

Выданне 3-е

  • Аўтар
    Марціновіч Віктар
  • Фармат выдання
    130х200
  • Колькасць старонак
    272
  • Год выдання
    2019
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    Кнігазбор
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    340
/public/images/books/aRXOL6qzcPCub5dfUMW8.jpg
29.00 Руб
Няма ў наяўнасці
Гэтую кнігу больш нельга купіць або замовіць

Іншыя кнігі аўтара

Рэвалюцыя
15.00 Руб
Марціновіч Віктар 2020
Рэвалюцыя (цвёрдая вокладка)
25.00 Руб
Марціновіч Віктар 2020
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!