Мітрафан Доўнар-Запольскі (1868 - 1934 гг.): Асоба ў дакументах і ўспамінах
Пра кнігу: Зборнік уключае архіўныя дакументы, карэспандэнцыю і ўспаміны, якія асвятляюць жыццёвы і навуковы шлях славутага гісторыка, этнографа і эканаміста Мітрафана Доўнар- Запольскага (1868—1934). Болыпасць матэрыялаў друкуецца ўпершыню.
Кніга адрасавана ўсім, каго цікавіць мінулае Беларусі і лёс яе інтэлігенцыі.
Мітрафан Доўнар-Запольскі стаяў у вытокаў навуковага і грамадскага «адкрыцця Беларусі», а ў 1918 г. як палітык Беларускай Народнай Рэспублікі падтрымаў яе імкненне да дзяржаўнай незалежнасці.
Яго гістарычныя, археаграфічныя і этнаграфічныя працы сталі падмуркам беларусазнаўства.
У зборнік, падрыхтаваны Валянцінай Мятліцкай, увайшлі раней непублікаваныя дакументы з архіваў Беларусі, Украіны, Расіі, Літвы, а таксама яго эпісталярная спадчына, успаміны блізкіх і калег, публікацыі перыядычнага друку. Гэтыя матэрыялы прыадчыняюць многія невядомыя старонкі жыцця славутага навукоўца і запрашаюць да новых даследаванняў.
Аляксандр Смалянчук .
Змест:
Ад укладальніка
І. Дакументы
ІІ. Ліставанне:
Лісты М. Доўнар-Запольскага
Лісты да М. Доўнар-Запольскага
ІІІ. Успаміны:
Наталля Палонская-Васіленка. Успаміны
Надзея Доўнар-Запольская. З дзённіка (1919 - 1935)
Мікалай Улашчык і Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі
Фотадакументы
Імянны паказальнік
Пералік матэрыялаў
Укладанне, прадмова, камянтар: Валянціна Мятліцкая
-
Фармат выдання
170Х250 -
Колькасць старонак
488 -
Год выдання
2021 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Лімарыус -
Вага г.
800