Мінск на старадаўніх картах і планах

Пра кнігу: У выдавецтве «Белкартаграфія» выйшаў вялікі альбом «Мінск на старадаўніх картах і планах». У ім 140 каляровых старонак, апублікаваны 84 карты і планы, а таксама важныя гравюры, малюнкі і дакументы. Большасць карт пададзены так, каб чытач мог прачытаць тое, што выяўлена ў патрэбным рэгіёне, маюць грунтоўную бібліяграфічную спасылку. Шэраг дакументаў апублікаваны ўпершыню.
Жыхары Беларусі здаўна падтрымлівалі разнастайныя сувязі з блізкімі і далёкімі краінамі. Такія кантакты, асабліва гандлёвыя, у значнай ступені ўплывалі на фарміраванне геаграфічных ўяўленняў аб нашых землях у еўрапейскай і арабскай культуры Сярэднявечча і Новага часу. Аднавіць гэты вобраз дапамагаюць менавіта карты.
Паколькі Мінск — сталіца Беларусі, надзелена ўвага з’яўленню тапоніма Белая Русь на старадаўніх картах і ўвогуле тэрыторый Беларусі, пачынаючы ад II стагоддзя н. э. Аўтары паказваюць, па якіх шляхах сюды дабіраліся іншаземцы, што яны бачылі, патрапіўшы на нашы землі.
Альбом дае магчымасць выразна ўбачыць развіццё Мінска на працягу двух стагоддзяў (1750-я – 1940-я). У кнізе апублікаваны першы вядомы план Мінска і першая вядомая гравюра горада, усе вядомыя гісторыкам планы XVIII стагоддзя, а таксама найбольш важныя пазнейшыя.
Альбом «Мінск на старадаўніх картах і планах» працягвае серыю кніг пра найзначнейшыя гарады і рэгіёны Беларусі. У 2019 годзе свет убачыў альбом «Брэст на старадаўніх картах і планах». Кнігі дапаўняюць адна адну і даюць комплекснае ўражанне пра гісторыю картаграфіі нашага краю.

Змест:

Еўрапейская Сарматыя на картах Пталамея
Карта свету Аль-Ідрысі 1154г.
Белая Русь на сярэднявечных картах
Рэгіянальная картаграфія. Мікалай Кузанскі
RVSSIA ALBA на друкаваных картах свету
Герард Меркатар і яго свет
Вялікае Княства Літоўскае, Лівонія і Масковія
Радзівілаўская карта Вялікага Княства Літоўскага
Менск на картах Рэчы Паспалітай
Паўночная вайна 1700-1721гг.
Карты Манаскіх ордэнаў
Ян Няпрэцкі. Станіслаўская эпоха
Мінск у складзе Расійскай Імперыі
Вайна 1812г.
Карты і планы XIX - пачатку XX ст.
Першая Сусветная Вайна
Этнаграфічныя і дзяржаўныя межы
Другая Сусветная Вайна 1939-1945гг.

81.00 Руб

Іншыя кнігі аўтара

Брэст на старадаўніх картах і планах
52.00 Руб
Андрэева Валянціна, Андрэеў Ілля 2019
Ацаніце сайт, калі ласка!